«Камандзір паранены, падтрымкі няма. Будзем здавацца»
9- 12.06.2024, 12:23
- 10,668

Расейскі акупант запісаў «крык душы» з перадавой.
Расейскія акупанты ўсё часцей скардзяцца, што сітуацыя на фронце для іх становіцца ўсё цяжэйшай.
Расейскі вайсковец Алег Вяснін, пазыўны «Фікса», пасля разгрому свайго падраздзялення запісаў відэазварот, які выклікаў рэзананс у сацыяльных сетках.
Вайсковец 83-й штурмавой брыгады УС РФ, в/ч 71289, г. Усурыйск падрабязна распавёў аб цяжкай сітуацыі пасля разгрому. Ён знаходзіцца ў адной з лесапасадак, хаваючыся ад украінскіх беспілотнікаў.
Са слоў Весніна, ужо тры дні яны жывуць без ежы і пітва; падтрымка з боку расейскага войска адсутнічае, камандзір паранены, яго сілы на зыходзе.
Вайскоўцы адчуваюць моцную смагу. Адзін з салдат, пазыўны "Фара", магчыма, памёр, сцякаючы крывёй.
Таксама Вяснін паведаміў аб пецярых параненых і чацвярых загінулых таварышах. Усе яны моцна знявечаныя, і ніхто не спрабуе іх знайсці ці выратаваць.
«Ногі не ідуць, і жыць хочацца. Будзем здавацца. Можа, хоць крыху пажывём. Ні патронаў, нічога, а больш за ўсё хочацца піць», - сказаў Вяснін, плачучы на камеру.
Ён таксама звярнуўся да сваіх таварышаў і іншых вайскоўцаў з перасцярогай: «Мужыкі, калі нехта нешта гэта ўбачыць, нават не падумайце ніякія кантракты... Усё, зноў нешта гудзе (гук дрона, - рэд.)».