«Відавочна, што неўзабаве мы будзем ездзіць на конях, калі падатак на іх не ўвядуць»
- 12.06.2024, 12:42
- 7,206

Новыя правілы ўвозу аўтамабіляў узрушылі беларусаў.
Увесну гэтага года спачатку Польшча, а потым Латвія перасталі выпускаць у Беларусь аўто, якія нельга экспартаваць у Расею. З 4 чэрвеня Літва ўзмацніла кантроль за вывазам аўто маладзейшых за 5 гадоў, незалежна ад аб'ёму і цаны. Прывозіць у Беларусь аўтамабілі з Еўропы стала больш складана.
На думку перагоншчыкаў, калі і далей будзе цалкам немагчыма ўвозіць аўтамабілі маладзейшыя за пяць гадоў, то цэны пачнуць расці вельмі хутка.
Гэтая навіна сабрала шмат каментароў у TikTok-канале сайта Charter97.org. Падем лепшыя з іх:
«Цяпер, каб купіць нармальнае аўто, давядзецца прадаць нырку».
«Нічога дзіўнага. Аўто, якое ў РБ каштуе 10.000$, у Нямеччыне прадаюць за 3000-4000, і ў значна лепшым стане. А ўсё праз мыту. Вось такі клопат пра народ...»
«Як вазілі, так і будуць вазіць. Еўропе гэты гломазд не патрэбны, а ў нас пераплацяць і будуць з задзёртым носам ездзіць».
«Самыя нізкія заробкі і самыя высокія кошты... Беларусь».
«Гэта поўны абсурд! Мы захраслі ў 90-х з іх старымі аўто, а ўвесь свет ездзіць на новых. Няўжо нельга было прыдумаць нешта лепшае?»
«У ПАР сярэдні заробак 1400$. Яшчэ ёсць некалькі краін Афрыкі з меншымі заробкамі, але калі адкінуць плямёны, то там сярэдні будзе яшчэ вышэйшы. А ў Беларусі сярэдні заробак 697р. на месяц, і гэта бруднымі».
«Няма чаму дзівіцца, у нас толькі заробак стабільны — на адным месцы».
«З улікам дэвальвацыі - і заробак нестабільны, а фактычна ён змяншаецца».
«А калі ў Беларусі нешта таннела?»
«Нічога, будзем ездзіць далей на гнілых, недзе падварыў, недзе падлатаў. Электроды ніхто не скасаваў».
«Маглі б ездзіць на свежых аўто, але ездзім на іржавых карчах, якім па 20 і больш гадоў і якія ўжо час утылізаваць».
«Як людзі з зарбкам 600-1000 рублёў могуць сабе дазволіць свежыя аўто?»
«Перасядзем на ровары. Самы выгадны від транспарту».
«Мяне больш бы здзівіла, калі б нешта патаннела. Але заробак — стабільны...»
«Кожны год новыя правілы, новыя абмежаванні. Як жыць? Як планаваць нешта на будучыню?»
«Відавочна, што неўзабаве мы будзем ездзіць на конях. І тое, калі падатак на коней не ўвядуць!»