20 траўня 2025, aўторак, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белыя халаты»: У віцебскай лякарні пачаліся чысткі пасля прыезду Абельскай

12
«Белыя халаты»: У віцебскай лякарні пачаліся чысткі пасля прыезду Абельскай

Звольнілі галоўнага лекара.

У шпіталі хуткай дапамогі ў Віцебску звольнілі галоўнага лекара і некалькіх супрацоўнікаў, паведамляюць «Белыя халаты».

Чысткі пачаліся пасля праверкі надання экстранай дапамогі, якую ўзначальвала галоўная лекарка Рэспубліканскага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі Ірына Абельская.

Пасля гэтага мерапрыемства былі знятыя з пасады: галоўны лекар Андрэй Захараў, галоўная медсястра Надзея Рыбалка, загадчык аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Васіль Мусійчук.

Выканаўцам абавязкаў галоўнага лекара прызначаны намеснік у медыцынскай частцы Аляксандр Віннікаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках