СМІ: На авіябазе «Ахтубінск» пад удар патрапілі расейскія ядзерныя Ту-22М3
4- 12.06.2024, 12:52
- 20,282
Іх планавалі залучыць да вучэнняў.
Расейцы на даручэнне Пуціна 11 чэрвеня пачалі другі этап вучэнняў "нестратэгічных ядзерных сіл". З апублікаваных Мінабароны РФ фота стала зразумела, што яны праводзяцца на аэрадроме "Ахтубінск", паведамляе «24 канал».
Менавіта яго нядаўна атакавалі ўкраінскія беспілотнікі, у выніку чаго былі знішчаныя два знішчальнікі Су-57. Магчыма, падчас гэтага ўдару на "Ахтубінску" маглі знаходзіцца і Ту-22М3, якія вораг планаваў залучыць да вучэнняў.
Вучэнні на “Ахтубінску”
Мінабароны Расеі 11 чэрвеня абвясціла аб пачатку другога этапу "нестратэгічных ядзерных вучэнняў". Сваё паведамленне варожая структура суправадзіла відэакадрамі, якія нагадваюць першы этап, падчас якога расейцы разгортвалі пазіцыі “Іскандэраў” з балістычнымі і крылатымі ракетамі і праводзілі дэманстратыўныя палёты самалётаў МіГ-31К з ракетамі "Кінжал" і Ту-22М3 з ракетамі Х-22.
Важным нюансам з'яўляецца тое, што пляцоўкай для першага этапу вучэнняў выступала авіябаза “Ахтубінск”, якую нядаўна знішчылі дроны. Аглядальнік "Радыё Свабода" Марк Крутаў сцвярджае, што апублікаваныя мінабароны Расеі кадры сведчаць аб тым, што другі этап таксама праходзіць на тым жа аэрадроме.
Таму цалкам можна меркаваць, што ўдар па "Ахтубінску" 8 чэрвеня меў і дадатковую цэль - спецыфічна намякнуць расейцам, што правядзенне новага этапу манеўраў ядзерных сіл на гэтай авіябазе можа закончыцца новымі "бавоўнамі".