ЗША пазбаўляюць РФ доступу да важных дэталяў для зброі
5- 12.06.2024, 15:32
- 9,586
Адміністрацыя Байдэна падрыхтавала магутны ўдар.
Адміністрацыя прэзідэнта Джо Байдэна пашырае санкцыі на продаж паўправадніковых мікрасхем і іншых тавараў у Расею, накіраваныя на іншых прадаўцоў у Кітаі і іншых краінах, піша Bloomberg.
Адзначаецца, што адміністрацыя Байдэна 12 чэрвеня абвесціць аб зменах, якія пашыраюць сферу дзеяння існага экспартнага кантролю і абмежаванняў, накіраваных на тавары з амерыканскім брэндам, нават калі яны не робяцца ў ЗША.
Напрыклад, чыпы з'яўляюцца ключавой мішэнню змен. Расеі ўсё яшчэ ўдаецца атрымліваць чыпы з трэціх краін для выкарыстання ў ракетах і іншых кампанентах, крытычна важных для поля бою, нягледзячы на спробы абмежаваць доступ Масквы да тэхналогій.
Са слоў журналістаў, ЗША пашыраць катэгорыі забароненых тавараў, публікуючы шырэйшыя коды прадукцыі, а таксама будуць ідэнтыфікаваць па адрасах ганконжскія кампаніі, якія, з іх слоў, перапраўляюць тавары ў Маскву. Прадстаўнік Рады нацыянальнай бяспекі ЗША Джон Кірбі пацвердзіў, што новыя захады будуць уведзеныя, але адмовіўся абмяркоўваць дэталі. «На гэтым тыдні мы абвесцім аб магутным наборы новых санкцый і захадаў па экспартнаму кантролю», – заявіў Кірбі.
З яго слоў, гэтыя захады будуць накіраваныя на арганізацыі і сеткі, якія дапамагаюць Расеі закупляць тавары для выкарыстання ў вайне, узмоцняць правілы для «фінансавых пасярэднікаў» і абмяжуюць ключавыя сектары. Міністэрства гандлю, якое ажыццяўляе нагляд за экспартным кантролем, адмовілася ад каментароў.
Іншыя прадаўцы
Адна з самых вялікіх змен у пашыраных санкцыях датычыцца таго, як ЗША забяспечваюць выкананне правіл, якія патрабуюць экспартнай ліцэнзіі для вытворцаў або іншых прадаўцоў, што прадаюць мікрасхемы і іншыя тавары расейскім вайсковым структурам.
Амерыканскія рэгулятары маюць на мэце абмежаваць продаж мікрасхем, вырабленых за мяжой, калі яны маюць амерыканскі брэнд, або калі яны вырабленыя паводле амерыканскай тэхналогіі або на абсталяванні, звязаным з ЗША, а такім чынам, падпадаюць пад дзеянне санкцый. Раней прававыкарыстанне было засяроджанае больш на таварах амерыканскага паходжання. ЗША будуць выяўляць іншых прадаўцоў і папярэджваць іх аб тым, што ім забаронена адпраўляць чыпы з амерыканскім брэндам у Расею. Такія перакупшчыкі часта атабарваюцца ў Кітаі.
Са слоў людзей, ЗША таксама ўпершыню апублікуюць адрасы ў сваім санкцыйным спісе, у які ўвайшлі восем адрасоў у Ганконгу, якія, на думку амерыканскага ўрада, звязаныя з перапраўкай чыпаў у Расею. Кампаніі, якія парушаюць санкцыі, могуць атрымаць крымінальнае пакаранне ці абмежаванні на іх уласныя рэсурсы, сказаў адзін з суразмоўцаў.
Адміністрацыя Байдэна таксама дэталізуе так званыя часовыя забароны, звязаныя з фірмамі, якія яны абвінавачваюць у парушэнні абмежаванняў і продажы тавараў, прынамсі, звязаных з расейскім авіяцыйным сектарам. Акрамя таго, ЗША пашыраюць абмежаванні на карпаратыўнае праграмнае забеспячэнне, якое выкарыстоўваецца ў Расеіі, што на практыцы прывядзе да прыпынення абнаўленняў для гэтага праграмнага забеспячэння.
Доступ да тэхналогій
Пашырэнне абмежаванняў на чыпы, вырабленыя за мяжой, з'яўляецца апошнім крокам у доўгачасовым імкненні ЗША і Еўрапейскага Звязу абмежаваць доступ Расеі да тэхналогій, выкарыстоўваных у вайсковых мэтах. Нягледзячы на шматлікія раунды гандлёвых абмежаванняў, Расея часткова абыходзіла іх, імпартуючы неабходнае праз трэція краіны ці сеткі пасярэднікаў. Летась Расея імпартавала сучасных мікрасхем на суму, большую за 1 мільярд даляраў.