20 траўня 2025, aўторак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Генштаба Беларусі Муравейка: Мы гатовыя да выкарыстання ядзернай зброі

71
Кіраўнік Генштаба Беларусі Муравейка: Мы гатовыя да выкарыстання ядзернай зброі
ПАВЕЛ МУРАВЕЙКА

Скандальны вайсковец расказаў аб супольных з РФ вучэннях.

Новапрызначаны кіраўнік Генштаба Беларусі Павел Муравейка заявіў, што «Узброеныя сілы Беларусі гатовыя да выкарыстання «спецыяльнай ядзернай зброі».

Вайсковец даў ацэнку другому этапу супольных з РФ вучэнняў з нестратэгічнымі ядзернымі сіламі.

Аператыўна-тактычныя комплексы «Іскандэр» выступілі ў «прызначаныя пазіцыйныя раёны», атрымалі «спецыяльныя боепрыпасы, прыстыкавалі іх да баявых частак» і «заступілі на баявое дзяжурства па прызначаных цэлях», сказаў Муравейка. «Аналагічнае мерапрыемства выканала і наша авіяцыя», - дадаў ён.

Адзначым, Лукашэнка 23 траўня прызначыў новага начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл - першага намесніка міністра абароны. Ім стаў генерал-маёр Павел Муравейка, які раней займаў пасаду першага намесніка дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі, паведамляе прэс-служба дыктатара.

Муравейка вядомы тым, што заклікаў «прасекчы калідор у Літву».

«Літва фактычна забараніла нам перамяшчаць свае тавары праз мяжу. Па ўсіх нормах міжнароднага права такі крок прыраўноўваецца да эканамічнай агрэсіі. З пункту гледжання банальнай логікі мы маем усе падставы, каб прасекчы жыццёва важны для нас калідор сілай зброі», — заяўляў Муравейка.

Напісаць каментар 71

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках