У Расеі ўзарваліся боепрыпасы сістэмы «Сонцапёк»
6- 14.06.2024, 10:15
- 13,618

Ёсць загінулыя вайскоўцы РФ.
У Шабекіне Белгарадскай вобласці РФ 13 чэрвеня ўзарваліся боепрыпасы цяжкай агнямётнай сістэмы «Сонцапёк». У выніку гэтага трое расейскіх вайскоўцаў загінулі, паведамляе ASTRA са спасылкай на крыніцы ў экстраных службах рэгіёну.
«Напярэдадні вечарам, 13 чэрвеня, у Шабекіне Белгарадскай вобласці прагучаў магутны выбух, мясцовыя СМІ пісалі, што на горад магла ўпасці расейская бомба. Пазней губернатар напісаў, што «на ўскраіне горада Шабекіна адбыўся выбух. Прычыны здарэння высвятляюцца». З ягоных звестак, ніхто не пацярпеў, вядома аб пашкоджанні 10 прыватных дамоў і аднаго аўтамабіля», - гаворыцца ў паведамленні.
У той жа час крыніцы паведамілі, што ў прыгарадзе Шабекіна ўзарваліся боепрыпасы расейскай цяжкай агнямётнай сістэмы «Сонцапёк»:
«У выніку выбуху загінулі сама меней трое расейскіх вайскоўцаў. Прычыны выбуху невядомыя, але, паводле папярэдніх звестак, ён быў «самаадвольным».