Зграя ваўкоў забегла ў двор жылога дома ў Дзятлаўскім раёне
5- 14.06.2024, 11:28
- 10,878

Што было далей?
13 чэрвеня а 21:35 у двор дома ў вёсцы Панікарты Дзятлаўскага раёна забегла зграя ваўкоў.
У доме была жанчына з дзвюма дочкамі, расказвае пра падзеі ўчарашняга вечара тэлеграм-канал «102.Нёман».
У выніку міліцыя сірэнамі і мігалкамі разагнала зграю, якая схавалася ў лесе. Паведамляецца, што інфармацыя аб ваўках перададзеная адпаведнай службе.