УСУ знішчылі восем расейскіх танкаў і восем БМП на Пакроўскім кірунку
- 14.06.2024, 21:27
- 3,654

Відэафакт.
Украінскія ваяры з 68-й АЕБр імя Олексы Доўбуша спынілі штурм акупантаў на Пакроўскім кірунку і знішчылі 16 варожых бронемашынаў.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, відэазапіс з фрагментамі бою з акупантамі байцы апублікавалі на сваёй старонцы ў сацсетцы.
«Днямі “расамахі” спынілі чарговую бронятанкавую штурмавую групу акупантаў на Пакроўскім кірунку. У выніку зладжаных дзеянняў воінаў 68 асобнай егерскай брыгады імя Олексы Доўбуша, сярод іншых, выведнікаў, артылерыстаў, супрацьтанкістаў, пілотаў ударных дронаў і сапёраў, было знішчана 8 расейскіх танкаў і яшчэ 8 БМП! Слава Украіне! Героям слава!» – гаворыцца ў каментары да запісу.