«Так рабіў Гітлер»: Зяленскі раскрыў расейскую тактыку «дывановых» бамбаванняў
4- 15.06.2024, 12:54
- 4,998
![«Так рабіў Гітлер»: Зяленскі раскрыў расейскую тактыку «дывановых» бамбаванняў](https://i.c97.org/ai/588984/aux-head-1711379750-20240325_fab_rus_360.jpg)
Расея выкарыстоўвае за месяц да 3500 КАБаў для ўдараў выключна па цывільным насельніцтве.
Расея штомесяц выпускае выключна па цывільным насельніцтве і інфраструктуры Украіны 3200-3500 кіраваных авіяцыйных бомбаў (КАБ).
Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю італьянскаму тэлеканалу Sky TG24. Паводле ягоных слоў, акупанты мэтанакіравана б'юць па цывільных, каб запалохаць.
«Расея выкарыстоўвае на месяц 3200-3500 КАБаў выключна па цывільным насельніцтве, цывільнай інфраструктуры... Яны выкарыстоўваюць тысячы гэтых бомбаў, каб людзі баяліся і людзі ўцякалі з таго ці іншага горада, з таго ці іншага абшару, а Расея мела магчымасць акупаваць гэтыя вёскі і гарады. І гэта галоўная мэта. Гэтак жа, як рабіў Гітлер, - «дывановае» бамбаванне - усё тое ж самае, як адна метадычка», - сказаў Зяленскі.
Ён адзначыў, што аперацыя дыктатара Уладзіміра Пуціна для захопу Харкава правалілася. Украінскія ваяры стабілізавалі сітуацыю ў рэгіёне. Зяленскі дадаў, што Украіна 8 месяцаў чакала прыняцця вялікага пакета дапамогі ад ЗША. За гэты час Расея так і не змагла захапіць Харкаў.