DeepState: Расейскія войскі адступілі на двух кірунках на ўсходзе Украіны
2- 15.06.2024, 13:23
- 5,140

УСУ пайшлі наперад у Серабранскім лясніцтве і Кляшчэеўцы.
Сілы абароны Украіны змаглі зрабіць так, што расейскія акупанты змушаныя былі адступіць на двух адцінках фронту. Размова ідзе аб Серабранскім лясніцтве на Луганшчыне і Кляшчэеўцы ў Данецкай вобласці. Пра гэта 15 чэрвеня паведамілі аналітыкі DeepState.
Яны абнавілі карту баёў на ўкраінскім фронце і прааналізавалі поспехі Сіл абароны і УС РФ на фронце.
"Вораг адступіў у Серабранскім лясніцтве і Кляшчэеўцы", — гаворыцца ў паведамленні.

Між тым аналітыкі адзначаюць, што УС РФ маюць поспехі ў Данецкай вобласці.
"Вораг таксама прасунуўся каля Калінаўкі, Новапакроўскага і Яснабродаўкі", — паведамілі аналітыкі.


