У найбліжэйшыя дні ў Беларусі стане яшчэ цяплей
1- 15.06.2024, 18:31
- 3,932

Прагноз надвор'я на 16-18 чэрвеня.
Сіноптыкі падзяліліся прагнозам надвор'я ў Беларусі на 16-18 чэрвеня.
У нядзелю ўночы пераважна без ападкаў, удзень месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер няўстойлівы, ноччу слабы, удзень сярэдні, пры навальніцах парывісты.
Уначы +7 +13°С, па паўднёвым усходзе да +16°С, максімальная ўдзень +22+27°С.
У панядзелак на большай частцы тэрыторыі - дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночна-заходні, паўночны парывісты. Тэмпература паветра ўночы +10 +17°С, удзень ад +18°С па ўсходзе да +26°С па захадзе.
18 чэрвеня, у аўторак, варункі надвор'я будуць вызначаць цёплыя няўстойлівыя паветраныя масы, якія распаўсюджваюцца з паўднёвага захаду Еўропы. Месцамі па краіне кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Уначы +10 +17°С, удзень +22+29°С.
Надвор'е ў Менску на найбліжэйшыя дні:
