У расейскім Саратаве маштабны пажар: гарыць падземнае газасховішча
17- 15.06.2024, 17:29
- 21,670

Відэафакт.
У расейскім Саратаве ў суботу, 15 чэрвеня, успыхнуў маштабны пажар – магчыма, гарэла газасховішча. Пра гэта паведаміў расейскі Telegram-канал Mash.
Як піша Mash, агонь быў бачны за некалькі кіламетраў. Паводле звестак іх крыніц, газасховішча знаходзіцца пад зямлёй. Магчымая прычына пажару – уцечка газу.
Расейскі паблік дадае, што 16 траўня тэрыторыю індустрыяльнага парка непадалёк расчышчалі ад рэштак збудаванняў і дрэў. Тады рабочыя паведамілі аб паху газу, месца ўцечкі знайшлі і «залаталі».