Bild: УСУ мяняюць стратэгію
7- 15.06.2024, 17:44
- 22,538

Кіеў рыхтуецца да прыбыцця F-16.
УСУ мяняюць стратэгію на фронце пад будучыя F-16, канцэнтруючыся на знішчэнні расейскай СПА.
Аб гэтым піша аналітык Bild па аналізе адкрытых звестак Юльян Ропке, каментуючы нядаўнія відэа знішчэння ва Украіне расейскага ЗРК «Бук-М2» і радыёрэлейнага комплексу сувязі Р-416ГМ «Граніт-М». Раней УСУ таксама атакавалі некалькі комплексаў С-300 і С-400, у тым ліку ў Крыме і прымежных абласцях Расеі.
«На думку Ропке, амаль штодзённыя ўдары па расейскай СПА – частка новай стратэгіі Украіны, разлічанай на прыбыццё знішчальнікаў F-16 на фронт восенню ці зімой. Для Кіева знішчаць расейскую СПА зараз важней, чым утрымліваць невялікія вёскі ў Данбасе. Калі ва Украіны з'явіцца перавага ў паветры, іх можна будзе вызваліць», – піша выданне.
Як распавёў Bild экс-кіраўнік аператыўнага штабу Мінабароны ФРГ Ніка Ланге, Украіна старанна і сістэматычна рыхтуе выкарыстанне сваіх Су-24 з брытанскімі і французскімі крылатымі ракетамі, а таксама выкарыстанне F-16. Для гэтага яна выкарыстоўвае дыверсійныя і спецыяльныя аперацыі, а таксама высокадакладную зброю для знішчэння расейскіх радараў, сістэм паветранага назірання і супрацьпаветранай абароны.
У той жа час Ропке паказвае на слабыя бакі новай стратэгіі УСУ.
«Па-першае, у Расеі сотні сістэм СПА. На гэты момант знішчана максімум трэць з іх. Па-другое, канчатковага тэрміну і плана ўводу ў бой F-16 да гэтуль няма», – адзначае Bild.