Беларускі МАЗ згарэў у расейскім Ліпецку
12- 15.06.2024, 18:46
- 6,062
Загарэўся маторны адсек.
Беларускі аўтобус МАЗ загарэўся ў расейскім горадзе Ліпецк. Абышлося без пацярпелых.
«Паступіла паведамленне аб узгаранні маршрутнага аўтобуса №321 па адрасе: вул. Папіна, д. 27», - паведаміла МНС Ліпецкай вобласці.
Папярэдняй прычынай пажару стала ўзгаранне маторнага адсека.
Адзначым, што гэта не першы выпадак, калі ў Расеі гараць аўтобусы МАЗ.