Сашка гандляр
7- 17.06.2024, 9:16
- 7,942

Дыктатар ператварыўся ў мэнэджэра ў продажах.
Лукашэнка ўсё больш ператвараецца ў «Сашку гандляра», піша чытач сайта Charter97.org.
За паўгода дыктатар то і робіць, што ездзіць па расейскіх рэгіёнах і не надта блізкім замежжы. А яго дзейнасць стала падобнай на штодзённасць мэнэджара ў продажах, у якога на складзе сабралася занадта шмат прадукцыі.
Сумна, але за 30 гадоў кіравання, Лукашэнка так і не стварыў эканоміку, якая працуе без яго дробязнай апекі.