У Менску прыборачная машына збіла дзяўчынку
4- 17.06.2024, 9:26
- 5,270
12-гадовая мінчанка ехала на веласіпедзе.
У Менску на вуліцы Чыгуначнай падмятальна-прыборачная машына Schmidt збіла 12-гадовую дзяўчынку. Пра гэта расказалі ў ДАІ.
Інцыдэнт здарыўся 16 чэрвеня а 18.10. 35-гадовы кіроўца падмятальна-прыборачнай машыны Schmidt, выязджаючы з тэрыторыі АЗС, учыніў наезд на 12-гадовую дзяўчынку, якая ехала на веласіпедзе ходнікам.
У выніку ДТЗ падлетак атрымала цялесныя пашкоджанні і была дастаўлена ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.