Партызаны атакавалі важны для Беларусі чыгуначны вузел
10- 17.06.2024, 9:51
- 22,694

Дыверсія пад Смаленскам.
Партызаны руху АТЭШ здзейснілі дыверсію ў Расеі на чыгунцы каля Смаленска. Відэа з месца падзеі было апублікаванае ў Telegram.
Паводле інфармацыі руху, агент спаліў рэлейную шафу на чыгунцы з каардынатамі 54.42472, 32.13178.
Партызаны адзначаюць, што гэты адцінак чыгункі з'яўляецца важным транспартным калідорам, які злучае цэнтр Расеі з паўночна-заходнімі рэгіёнамі. Паведамляецца, што ад працы гэтай галіны залежаць кампаніі "Транснафта", "Газпрам", "Растэх", а таксама вытворчасць і перакідванне вайсковай тэхнікі з цэнтральных рэгіёнаў Расеі.
Адзначым, што гэты вузел з'яўляецца важным і для Беларусі. Бо менавіта праз Смаленск ідзе львіная частка экспарту нашай краіны ў РФ.