Швэйцарыя хоча абмеркаваць вынікі Саміту міру з Расеяй і Кітаем
19- 17.06.2024, 12:08
- 4,514

Швэйцарцы размаўляюць з Лаўровым «кожныя два тыдні».
Швэйцарыя хоча абмеркаваць вынікі Саміту міру з Расеяй, Кітаем і іншымі краінамі, якія не ўдзельнічалі ў мерапрыемстве. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Швэйцарыі Ігнацыё Касіс, прыводзіць яго словы liga.net.
Ён сцвярджае - у Швэйцарыі ёсць дзейнае пасольства ў Маскве і яны маюць стасункі з кіраўніком расейскага МЗС «кожныя два тыдні». Касіс акцэнтаваў, што краіна «мае намер абмеркаваць з Расеяй вынікі гэтай канферэнцыі».
Ён адзначыў, што не будзе «гаварыць аб гэтым больш канкрэтна», а таксама падкрэсліў, што швэйцарскі бок пры падрыхтоўцы саміту ўбачыў немагчымасць ажыццявіць намеры прысутнасці Расеі «на борце» з самага пачатку, але было абяцанне, што яны будуць, калі прыйдзе час.
Міністр адзначыў, што Швэйцарыя правядзе дэталёвае абмеркаванне вынікаў саміту і з іншымі краінамі, «у чые дзверы мы пастукалі, а яны не прыйшлі, напрыклад, з Кітаем».
Касіс заявіў, што большасць пастаноў, якія былі прынятыя, не могуць быць прынятыя без удзелу РФ і падкрэсліў, што з пункту гледжання магчымай зацікаўленасці расейскага боку і пабудовы шляху да міру былі абраныя тры тэмы для першага Саміту: ядзерная бяспека, харчовая бяспека і вызваленне палонных, а таксама тысяч дзяцей.
Ён дадаў, што з гэтай прычыны такім пытаннем не стала, напрыклад, пытанне тэрытарыяльнай цэласнасці, бо цяпер перспектывы яго абмеркавання паміж бакамі бязвыхадныя.