13 снежня 2024, Пятніца, 12:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея абагнала ЗША па пастаўках газу ў ЕЗ

6
Расея абагнала ЗША па пастаўках газу ў ЕЗ

Упершыню амаль за два гады.

У траўні пастаўкі газу з Расеі ў Еўропу ўпершыню з верасня 2022 года перавысілі імпарт паліва з ЗША. Гэта вынікае са звестак кансалтынгавай кампаніі ICIS, якія апублікавала Financial Times.

З 2023 года доля ЗША на еўрапейскім газавым рынку складала прыкладна 20 працэнтаў. Але ў траўні сёлета яна знізілася да 14 працэнтаў ад агульнага аб'ёму імпарту ў ЕЗ, Вялікую Брытанію, Швейцарыю, Боснію і Герцагавіну, Сербію, а таксама Паўночную Македонію.

У той жа час доля расейскага газу на еўрапейскім рынку вырасла да 15% ад агульнага абʼёму імпарту. Змяненне адбылося за кошт павелічэння паставак расейскага звадкаванага прыроднага газу (ЗПГ). Паводле звестак FT, на гэта паўплывалі «разавыя фактары», між іншым збой на буйным прадпрыемстве па экспарце ЗПГ з ЗША, а таксама павелічэнне Расеяй прапампоўкі праз Турцыю напярэдадні планавага тэхабслугоўвання ў чэрвені.

Рост паставак з Расеі адбыўся на фоне адносна слабога попыту ў Еўропе, бо ўзровень запасаў паліва блізкі да рэкордна высокага для гэтай пары года, адзначае FT.

Бягучыя змены ў абʼёме паставак «наўрад ці працягнуцца доўга», так як летам Расея зможа пастаўляць ЗПГ па Паўночным марскім шляху ў Азію, кажа кіраўнік аддзела газавай аналітыкі ICIS Том Марзек-Мансер.

«Расея валодае абмежаванай гнуткасцю, каб утрымаць гэтую долю [у Еўропе], паколькі попыт [на газ] вырасце наступнай зімой, у той час як агульная вытворчасць ЗПГ у ЗША толькі расце, і да канца года на сусветны рынак паступяць яшчэ новыя магутнасці», – адзначыў Марзэк-Мансер.

Згодна з ацэнкай Bloomberg, Расея працягвае пастаўляць газ у Еўропу на ўзроўні амаль 15 млрд кубаметраў паліва ў год. Экспарт ідзе праз Украіну і Турцыю. У асноўным паліва экспартуецца ў Аўстрыю і Славакію. Таксама краіны Еўропы закупляюць расейскі ЗПГ марскім шляхам. Пры гэтым у ЕЗ заяўлялі аб планах поўнасцю адмовіцца ад расейскага газу да 2027 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках