УСУ ўпершыню ўзялі ў якасці трафея танк-«хлеў»
4- 17.06.2024, 15:50
- 16,052
Экіпаж здаўся ў палон.
Вайскоўцы Узброеных сіл Украіны захапілі расейскі так званы «танк-хлеў».
Відэа ад 17 чэрвеня апублікаваў Telegram-канал «Кідок Мангуста».
«Тытаны з 22А МБР захапілі танк «чарапаху» і ўзялі ў палон экіпаж», - гаворыцца ў подпісе да відэа.
У пачатку красавіка на полі бою былі зафіксаваныя расейскія танкі з металічным дахам на корпусе і вежы. Гэты танк добра супрацьстаяў FPV-дронам. Нягледзячы на недарэчны выгляд гэтыя танкі сапраўды былі праблемай для УСУ.