УСУ дронамі падарвалі цягнік з боепрыпасамі ў Белгародскай вобласці РФ
7- 17.06.2024, 14:38
- 11,916

Пра гэта расказаў расейскі прапагандыст.
Расейскія вайсковыя прапагандысты заяўляюць, што ў Белгародскай вобласці ўкраінскае войска падарвала расейскі склад з боепрыпасамі.
Z-ваенкар Максім Калашнікаў у сваім Telegram-канале піша, што УСУ і раней актыўна палявалі за лагістыкай на тэрыторыі Расіі, аднак зараз беспілотнікі атакуюць чыгуначныя саставы.
Калашнікаў таксама апублікаваў відэа, на якім бачны пажар і моцнае задымленне. Фрагмент відэа публікуе Telegram-канал "Украіна 365". Са слоў Z-ваенкара, украінскае войска пераймае досвед нямецкай і англа-амерыканскай авіяцыі перыяду Другой сусветнай вайны, падрываючы расейскія лагістычныя ланцужкі і звёны на падыходзе да зоны баявых дзеянняў.