СМІ: У Расеі пачалася вялікая чыстка топ-чыноўнікаў
2- 22.06.2024, 12:17
- 13,408
Праз «дзіравую» сістэму СПА.
Крэмль пачаў маштабныя чысткі топ-чыноўнікаў і вайскоўцаў, якія маюць дачыненне да стварэння расейскай сістэмы супрацьпаветранай абароны (СПА).
У вайне супраць Украіны высветлілася, што яна не працуе.
Пра гэта піша ўплывовы расейскі Telegram-канал ВЧК-ОГПУ, які звязваюць з расейскімі спецслужбамі.
«Расейскія ўлады ўзялі курс на пасадку ўсіх тых, хто меў дачыненне да пэўных элементаў цяперашняй сістэмы СПА. Прычым абвінавачваюць іх у асноўным паводле іншых справаў, каб не паказваць незадаволенасць», – расказаў рэсурс.
Ён удакладніў, што фігурантамі розных крымінальных справаў становяцца топ-чыноўнікі расейскага абароннага холдынгу АФК – «РТІ».
Пад пагрозай турэмнага зняволення, сярод іншых, Яўген Навіцкі, які ўдзельнічаў у стварэнні сістэмы ранняга ракетнага папярэджання «Варонеж». І ён далёка не адзіны. Праблемы таксама ў топ-чыноўнікаў РТІ, а таксама асобаў, якія з імі звязаныя: Ігара Клачко, Вячаслава Лабузькі, Сяргея Боева, Аляксандра Талалаева, Дзяніса Лінкевічыуса і іншых.