У Беларусі знайшлі месца, дзе буякі прадаюць у тры разы таннейшыя
6- 22.06.2024, 11:02
- 6,550
Менчукі будуць прыемна здзіўленыя.
Яшчэ нядаўна СМІ пісалі, што на рынках пачалі з'яўляцца першыя чарніцы, маліны і буякі. І калі кошты першых ягадаў у многіх ужо не выклікаюць жаху, то з апошнімі сітуацыя ідзе, мякка кажучы, не вельмі.
Праз непрадказальнае надвор'е сёлета ў многіх прадаўцоў буякі пабіла дажджом і градам, а таму і кошты на рынку адпаведныя – не менш за 60 рублёў за кіло. Аднак журналісты telegraf.news адшукалі месца, дзе салодкія і смачныя ягады можна набыць у 3 разы танней.
Так, на сталічным Камароўскім рынку адзін з прадаўцоў прапануе набыць кілаграм буякоў ўсяго за 20 рублёў. Так, гэта вам не клубніцы за 5 рублёў, але і не за 60! Паводле словаў прадпрымальніка, ягады ў яго салодкія, але часам трапляюцца з кіслінкай. Аднак Віталь запэўнівае: танней на «Камароўцы» дакладна не знойдзеце. Дарэчы, здаем каардынаты: пункт знаходзіцца на 19 месцы III сектара (I шэраг).
«Камароўка расчаравала: увесь час імкнуцца падмануць, увесь час. Тое, што на вітрыне, і тое, што атрымаеш – розныя рэчы зусім», – падзялілася непахвальным каментаром пад ролікам у Instagram адна з беларусак.
Іншая дадала:
«Вы, напэўна, у Табары не ездзілі: там заўсёды падман і буякі 26 рублёў мінімум». І сапраўды, на рынку «Новы Лебядзіны» яшчэ два дні таму ягады прадавалі ад 25 рублёў і вышэй.