Над беларускімі гарадамі з'явілася загадкавае НЛА
3- 10.07.2024, 9:31
- 8,506
Яго заўважылі ў Берасці, Воршы, Гародні ды іншых раёнах краіны.
Уночы з 9 на 10 ліпеня ў сацсетках сталі з'яўляцца фатаграфіі і відэа з зіхатлівым аб'ектам незвычайнай формы. Яго заўважылі над Берасцем, Воршай, Гародняй і ў іншых раёнах Беларусі. «НЛА?», - задаліся пытаннем беларусы. Не, усяго толькі чарговы крок чалавецтва ў космас.
Убачаны ў небе аб'ект - еўрапейская цяжкая ракета Ariane 6 еўрапейскага кансорцыума Arianespace, якая паспяхова стартавала з касмадрома Куру ў Французскай Гвіяне а 22.00 паводле менскага часу 9 ліпеня.
Ракета зрабіла мінімум тры віткі вакол Зямлі, беларусы, мяркуючы па часе, маглі назіраць пралёт другога вітка.