26 красавiка 2025, Субота, 23:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лідзе згарэў склад аднаго з галоўных прадпрыемстваў

8
У Лідзе згарэў склад аднаго з галоўных прадпрыемстваў

Магчымая прычына пажару - маланка.

Уначы 12 ліпеня загарэўся склад аднаго з галоўных прадпрыемстваў горада - ААТ «Лакафарба» ў Лідзе. Згарэў і склад, і шэсць тон лёгкаўзгаральных вадкасцяў, якія захоўваліся ў ім, паведамляе прэс-служба МНС.

Паведамленне аб пажары паступіла 12 ліпеня а 00.29. Гарэў аднапавярховы металічны складскі будынак на тэрыторыі ААТ «Лакафарба» па вуліцы Ігнатава ў Лідзе.

Як заявілі ў МНС, ужо праз тры хвіліны пасля выкліку 12 пажарных разлікаў пачалі тушыць пажар. А 01.35 пажар быў лакалізаваны, а 03.31 - ліквідаваны.

У выніку пажару знішчаны складскі будынак і адкіды ЛВЖ, якія захоўваліся ў ім, агульнай масай 6 тон. Пацярпелых няма.

Тэхналагічны працэс прадпрыемства не парушаны.

Прычына здарэння высвятляецца. Паводле папярэдняй версіі, да пажару прывёў удар маланкі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках