Наталля Радзіна: Сёння пайсці ў незалежныя СМІ - подзвіг для моладзі
- 12.07.2024, 10:21
- 2,680

Беларусы хочуць ведаць праўду.
Галоўная рэдактарка сайту Charter97.org Наталля Радзіна ў вялікім інтэрвію “Радыё Свабода” расказала пра ролю маладых журналістаў у працы незалежных беларускіх медый:
- Журналістыка ёсць і сёння. Сайту "Хартыя’97" нядаўна споўнілася 25 гадоў. Мы працуем, я ведаю, што гэта цікава беларусам, гледзячы на статыстыку, мы самы папулярны незалежны сайт. І людзі нас чытаюць, нягледзячы на тое, што ў Беларусі блакуюць незалежныя сайты. Ведаю, што добрая наведвальнасць і ў іншых незалежных рэсурсаў. Калі ты пішаш праўду, кажаш людзям гэтую праўду, гэта заўсёды цікава. Канешне, лягчэй было працаваць у 90-я, таму што рэжым яшчэ быў слабы, ён паступова зачышчаў грамадства, заціскаў журналістыку. Ведама ж, мы маглі працаваць у сваёй краіне, а сёння мы ўсе вымушаны знаходзіцца за мяжой. З гэтым, вядома, звязана шмат праблем, але трэба працягваць сваю працу.
Я шчаслівая, што медыя жывыя, незалежныя журналісты ёсць, нягледзячы ні на што. Бо сёння наважыцца стаць незалежным журналістам - цяжкі выбар для маладзі. Гэта адразу ж выклікае шмат праблем. Ты заўсёды будзеш пад пагрозай, у цябе не будзе добрага заробку, бо незалежныя медыя заўсёды працуюць з дэфіцытам сродкаў, ты не зможаш працаваць у сваёй краіне, твае сваякі таксама будуць пад пагрозай.
Сёння пайсці ў незалежную прэсу - подзвіг для маладога чалавека. Таму я радая, што ёсць моладзь, што мы працуем і прадаўжаем сваю справу.
Поўны тэкст інтэрв'ю чытайце тут.