Байдэн пераблытаў прозвішча віцэ-прэзідэнта Харыс і назваў яго «Трампам»
22- 12.07.2024, 10:16
- 5,078

Прэзідэнт ЗША не заўважыў сваёй памылкі.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, закрываючы саміт NАТО, другі раз за вечар публічна пераблытаў прозвішча чалавека, пра якога гаварыў. Ён назваў сваю віцэ-прэзідэнтку Камалу Харыс прозвішчам свайго апанента на будучых выбарах, піша 12 ліпеня «Еўрапейская праўда».
На фінальнай прэс-канферэнцыі Байдэна пыталіся не пра саміт, а пра ўнутраную палітыку і пра тое, ці здымаецца ён з выбараў, а таксама ўспомнілі аб інцыдэнце на ўкраінскай падзеі, калі памылкова «даў слова Пуціну», прадстаўляючы Зяленскага.
Адказваючы аб працягу свайго ўдзелу ў гонках і аб тым, ці можа ён саступіць месца віцэ-прэзідэнтцы Камале Харыс, Байдэн зноў зрабіў памылку і пераблытаў яе прозвішча.
"Я б не абраў віцэ-прэзідэнтам Трампа быць віцэ-прэзідэнтам, калі б я не думаў, што яна мае дастатковую кваліфікацыю, каб быць прэзідэнтам", - заявіў ён і не заўважыў сваёй памылкі.
Гэтыя памылкі пачалі абмяркоўваць шырока ў ЗША, піша выданне.