28 красавiка 2025, панядзелак, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Францыя, Нямеччына, Італія і Польшча дамовіліся аб распрацоўцы крылатых ракет далёкасцю звыш 500 кіламетраў

1
Францыя, Нямеччына, Італія і Польшча дамовіліся аб распрацоўцы крылатых ракет далёкасцю звыш 500 кіламетраў

Пагадненне падпісанае на палях саміту NATO.

Францыя, Нямеччына, Італія і Польшча на палях саміту NATO ў Вашынгтоне дамовіліся аб супольнай распрацоўцы крылатых ракет наземнага базавання вялікай далёкасці, паведамляе Reuters.

Пагадненне аб намеры распрацаваць ракеты далёкасцю больш за 500 кіламетраў падпісалі міністры абароны чатырох краін Еўразвязу. Такім чынам яны, як піша Reuters, хочуць "запоўніць прабел у еўрапейскіх арсеналах", які выявілі падчас поўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Нямецкая газета Frankfurter Allgemeine Zeitung адзначае, што прадстаўнікам Францыі, Нямеччыны, Італіі і Польшчы яшчэ давядзецца дамовіцца, якія менавіта ракеты яны хочуць распрацаваць. Са звестак выдання, гаворка ідзе аб ракетах далёкасцю дзеяння больш за тысячу кіламетраў, якія прызначаны для "стрымлівання Расеі". У Бэрліне чакаюць, што да пагаднення далучыцца і Вялікабрытанія.

Як адзначае "Коммерсант", зараз Францыя вырабляе крылатыя ракеты ASMP-A далёкасцю дзеяння да 500 кіламетраў і MdCN далёкасцю да тысячы кіламетраў. Разам з Вялікабрытаніяй краіна таксама вырабляе ракеты Storm Shadow (да 560 кіламетраў), а ў супрацоўніцтве і з Вялікабрытаніяй, і з Італіяй - FC/ASW (да 300 кіламетраў). У Нямеччыне вырабляюцца ракеты Taurus далёкасцю да 700 кіламетраў. У Польшчы крылатыя ракеты не вырабляюцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках