27 красавiка 2025, Нядзеля, 1:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сядзібу графа ў Чачэрску зноў спрабуюць прадаць з аўкцыёну смешным коштам

2
Сядзібу графа ў Чачэрску зноў спрабуюць прадаць з аўкцыёну смешным коштам

Тым не менш ёсць нюанс.

Сядзіба графа Чарнышова-Круглікава ў Чачэрску зноў выстаўленая на электронны продаж. Гэта адбылося амаль праз год пасля таго, як мінулы аўкцыён не прынёс вынікаў, паведамляе «Флагшток».

На гэты раз сектар культуры Чачэрскага райвыканкама ўсяго за адну базавую адзінку — 40 рублёў — паспрабуе знайсці новага ўладальніка сядзібы праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу, якая правядзе таргі 22 ліпеня.

За такую смешную суму прадаюць 2-павярховую старажытную сядзібу плошчай больш за 1,1 тысяч кв. метраў - у чым падвох, чаму няма ахвочых? Рэч у тым, што абсталяваць сабе жыллё ў графскай сядзібе не атрымаецца: ёсць пэўныя патрабаванні для яе выкарыстання. Тут павінна быць размешчаныя або гатэль, або рэстарацыя, або крама - альбо падобныя ім аб'екты.

Акрамя таго, будынку першай паловы XIX стагоддзя прысвоены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці - таму новаму ўладальніку неабходна будзе ўкладаць ахоўнае абавязацельства і на працягу двух гадоў выканаць рамонтна-рэстаўрацыйныя работы.

Цяперашняя спроба знайсці пакупніка сядзібы будзе ўжо як мінімум чацвёртай. Першы раз яе спрабавалі прадаць у пачатку 2023 года за 859 000 рублёў ці 340 тысяч даляраў у эквіваленце. На наступным аўкцыёне кошт знізілі ўдвая, а ўжо ў жніўні 2023 года выставілі на таргі за адну базавую - у выніку цана ўпала ў 25 тысяч разоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках