Беларус Чычкан вызначыўся ў пераможным матчы «Віслы» супраць «Лапі»
- 12.07.2024, 11:07
- 1,098

Беларускі галкіпер ні разу не дазволіў супраціўнікам узяць сваю браму.
11 ліпеня кракаўская "Вісла" перамагла косаўскі "Лапі" (2:0) у першым матчы 1-га тура кваліфікацыі Лігі Еўропы.
Беларускі галкіпер польскага клуба Антон Чычкан адыграў матч цалкам і не дазволіў супраціўніку ўзяць сваю браму, піша “Трыбуна”.
Матч у адказ пройдзе 18 ліпеня. Пераможца пары сустрэнецца ў 2-м раўндзе з аўстрыйскім "Рапідам".