28 красавiка 2025, панядзелак, 12:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эдуарду Бабарыку вынеслі новы прысуд

7
Эдуарду Бабарыку вынеслі новы прысуд

Палітвязню дадалі тэрмін.

Палітвязень Эдуард Бабарыка, сын Віктара Бабарыкі, атрымаў яшчэ паўтара гады зняволення, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Эдуарда Бабарыку прызналі вінаватым у «непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі» (ч. 2 арт. 411 КК Беларусі). Ён правядзе за кратамі на паўтара года больш за ўжо вынесены яму тэрмін.

Справу разглядаў суддзя Павел Карцінен на выязным пасяджэнні ў калоніі.

Нагадаем, Эдуард Бабарыка 5 ліпеня 2023 года быў прызнаны вінаватым паводле ч. 2 арт. 243, ч. 6 арт. 16 і ч. 1 арт. 342, ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК ("Ухіленне ад выплаты падаткаў").

Яму далі восем гадоў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам сумай 5000 базавых адзінак (185 000 рублёў).

Эдуард Бабарыка быў затрыманы разам са сваім бацькам, Віктарам Бабарыкам, 18 чэрвеня 2020 года, утрымліваўся ў СІЗА КДБ.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках