Стала вядома, якую суму лукашысты атрымалі за адабраны ў прыватніка экс-McDonald's
7- 12.07.2024, 12:13
- 11,538
У рэстарацый новы ўласнік.
Новы ўладальнік рэстарацый хуткага харчавання экс-McDonald's - кампанія «Кволіці Фуд» - выкупіў 13 аб'ектаў грамадскага харчавання за 20,2 млн даляраў. Прычым установы былі набыты ў Дзяржкаммаёмасці. Інфармацыя пра гэта змяшчаецца ў новай справаздачы кампаніі «Каліерз» аб сітуацыі на рынку нерухомасці ў Менску, піша «Зеркало».
Як паведамляецца ў гэтай справаздачы, былі набытыя 13 аб'ектаў сеткі Mak.by. Іх агульная плошча - 11,6 тысячы квадартных метраў.
Як вынікае з Адзінага дзяржрэгістра юрыдычных асоб, зараз 100% фірмы знаходзяцца ў руках фірмы «Кволіці Фуд». У сваю чаргу 90 працэнтаў гэтай кампаніі належаць беларускаму малочнаму магнату Аляксею Саўчуку. Вікторыя Данько атрымала 10% акцый у новай фірме, гэта значыць фактычна захавала ў МАК.by такую ж дзель, якую мела ў экс-McDonald's.
Адзначым, што 11 лістапада 2022 года стала вядома, што McDonald's сыходзіць з беларускага рынку. Яго месца збіралася заняць расейская сетка фастфуду «Вкусно - и точка».