«Упершыню такое ўбачыў у вялікім горадзе»
5- 12.07.2024, 21:16
- 17,656

У менскім двары заўважылі вельмі незвычайнага насельніка.
Бусел - вялікая прыгожая птушка, якая з даўніх часоў карыстаецца любоўю беларусаў і звычайна віе сваё гняздо паблізу жылля людзей. Хто бывае ўлетку ў вёсцы, той часта бачыць буслоў і іх гнёзды. Але ў вялікім горадзе яны паказваюцца рэдка – усё ж шумна і людна. Хаця выключэнні бываюць.
- Самы незвычайны жыхар менскага двара, - падзяліўся «Онлайнерам» відэа чытач.
Ён расказаў, што бачыў бусла ў двары шматпавярховага дома па вуліцы Ясеніна.
- Бачыў яго прыкладна а 13:15, калі праязджаў праз двор. Раней гэтую птушку там не сустракаў, адкуль яна ўзялася - невядома. Але бусел бадзёра так сядзеў на каменьчыку. Упершыню такое ўбачыў у вялікім горадзе, - адзначыў наш чытач.
Насамрэч у Менску буслоў бачылі і раней. Іх вабяць у тым ліку сметнікі - шукаюць там, чым бы пажывіцца.
А вы ведалі, што буслы - птушкі манагамныя і увесь чам дзеляць гняздо з аднымі і тымі ж партнёрамі. З зімовак буслы вяртаюцца на старыя гнёзды, якія паступова дабудоўваюць. Яйкі выседжваюць па чарзе. Звычайна на гняздо прыпадае па 2-3 бусляняці. У гняздзе птушаняты знаходзяцца вельмі доўга і здзяйсняюць свой першы палёт не раней чым на 50-ы дзень жыцця. Звычайна гэта сярэдзіна ліпеня ці пачатак жніўня.