19 красавiка 2025, Субота, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі занерваваліся праз кнігі пра незайздросны лёс Пуціна, Салаўёва і Сіманьян

12
У Расеі занерваваліся праз кнігі пра незайздросны лёс Пуціна, Салаўёва і Сіманьян

Генпракурор РФ запатрабаваў канфіскаваць з продажу раман "Мыш".

У РФ пастанавілі забараніць і канфіскаваць з продажу кнігу, у якой забіваюць расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна і прапагандыстку Маргарыту Сіманян.

Як распавялі ў выдавецтве Freedom letters, гаворка ідзе рамане Івана Філіпава "Мыш" 2023 года, які апавядае аб зомбі-апакаліпсісе ў Маскве.

Са слоў яго кіраўніка Георгія Урушадзэ, пазбавіцца ад кнігі запатрабаваў генеральны пракурор Ігар Красноў.

Чым канкрэтна "Мыш" не дагадзіла крамлёўскаму рэжыму, не ўдакладняецца, аднак здагадацца не цяжка.

Згодна з сюжэтам рамана, з маскоўскай лабараторыі, у якой расейскія навукоўцы працуюць над сродкам падаўжэння жыцця свайго дыктатара, адбываецца ўцечка, у выніку чаго мільёны жыхароў горада ператвараюцца ў зомбі.

Акрамя Пуціна і Сіманьян у ім фігуруе таксама прапагандыст Уладзімір Салаўёў і кіраўнік РПЦ Уладзімір Гундзяеў, які называе сябе "патрыярхам Кірылам". Дажыць да канца апавядання ім таксама не ўдаецца.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках