28 красавiка 2025, панядзелак, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У войску РФ узніклі вялікія праблемы з тэхнікай

2
У войску РФ узніклі вялікія праблемы з тэхнікай

Вайсковы экспэрт ацаніў сітуацыю.

Ва Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі ўзнікае сур'ёзная праблема з вайсковай тэхнікай. Пра гэта паведаміў ваенна-палітычны аглядальнік групы "Інфармацыйны супраціў" Аляксандр Каваленка ў эфіры "Эспрэса".

"Яны (акупанты, - рэд.) выкарыстоўваюць два рэсурсы пераважна - гэта чалавечы і тэхнічны, механізаваную кампаненту", - сказаў Аляксандр Каваленка.

Паводле ягоных слоў, у Расеі чалавечы рэсурс будзе заўсёды. Вораг заўсёды зможа замяняць гэты паказчык, у той час як з тэхнікай узнікаюць сур'ёзныя праблемы. Гэты год можа стаць вызначальным для расейцаў у пытанні далейшай перспектывы кампенсацыі страт у нуль механізаванай кампаненты. На думку Каваленкі, у 2024 годзе гэтая кампенсацыя будзе ў мінус, што ў выніку паўплывае на наступальныя дзеянні УС РФ.

Ён адзначыў, што супраціўнік зараз вядзе наступ, захоплівае тэрыторыі. Аднак эфектыўнасць гэтага ўпала ў 80 разоў, калі параўнаць з 2022 годам, нягледзячы на тое, што колькасць расейскіх войскаў вырасла. Зараз у зоне баявых дзеянняў знаходзіцца 530 тысяч расейцаў, але з дэфіцытам тэхнікі.

Каваленка адзначыў, што калі камандаванне РФ паставіць задачу наступаць любой цаной, то на асобных адцінках супраціўнік зможа штурмаваць пераважна пяхотай і да канца гэтага ці наступнага года. Выкарыстоўваючы чалавечы рэсурс, расейцы могуць канцэнтравацца на пэўных кірунках і арганізоўваць пастаянныя "мясныя" штурмы. Аднак ва УС РФ не дастактова рэсурсаў у 2024 годзе для агульнай вайсковай аперацыі наступальнага характару з захопам вялікіх тэрыторый.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках