19 красавiка 2025, Субота, 17:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля ўдару HIMARS гарыць і палае вайсковы аэрадром РФ у Марыюпалі

7
Пасля ўдару HIMARS гарыць і палае вайсковы аэрадром РФ у Марыюпалі

Там маглі знаходзіцца віцэ-прэм'ер РФ і верхавод «ДНР» Пушылін.

12 ліпеня ў Марыюпалі прагрымелі выбухі. Не выключана, што "прыляцела" ў раёне аэрапорта.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Марыюпальскі гарсавет.

«У Марыюпалі гучна! Мясцовыя суполкі паведамляюць аб рабоце СПА. Са слоў марыюпальцаў, выбухі чутныя ў Прыморскім раёне. За вуліцай Флоцкай падняўся слуп дыму. Таксама паведамляюць аб гуках выбухаў за горадам», - гаворыцца ў паведамленні.

З папярэдняй інфармацыі, магчымы "прылёт" адбыўся ў раёне аэрапорта.

У групе “Марыюпаль. Супраціў” паведамілі, што прагрымела шэсць выбухаў.

“Нешта былі толькі што выбухі - пяць выбухаў. І палае аэрадром”, - распавёў відавочца з месца падзей.

“Паведамляецца, што там нядаўна быў віцэ-прэм'ер урада РФ Марат Хуснулін і верхавод так званай “ДНР” Дзяніс Пушылін. Акупацыйныя крыніцы паведамляюць пра нібыта "перахоп 5 ракет HIMARS". Але мяркуючы з дыму, рэальнасць зусім іншая”, - дадалі ў гарсавеце.

Варта адзначыць, што Хуснулін сапраўды публікаваў раніцай 12 ліпеня фота з Марыюпаля. Ён пацвярджаў, што знаходзіцца ў горадзе з Пушыліным і прадстаўніком акупацыйнай улады Данецкай вобласці Яўгенам Сонцавым.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках