Херсонскі рыбак патрапіў рыбінай у расейскі дрон
11- 12.07.2024, 14:39
- 22,992

Атака была дакладнай.
Херсонскі рыбак патрапіў рыбінай у расейскі дрон.
Як паведамляеa target="_blank" href=https://censor.net/ru/v3499372>Цензор.НЕТ, відэазапіс «рыбнага» удару апублікаваны ў сацсетках. На відэа бачна двух мужчын, якія перасоўваюцца па вадзе на лодцы. Адзін з іх, дачакаўшыся набліжэння дрона, кінуў у БПЛА рыбінай. Атака была дакладнай, але дрон ацалеў і працягнуў рух.
«Херсонскія рыбакі кідком рыбіны амаль збілі расейскі квадракоптар, які надумаў паназіраць за іх лодкай», – адзначае ў каментары аўтар публікацыі.