Расеец сярод белага дня зладзіў дрыфт на праспекце Пераможцаў
7- 12.07.2024, 14:33
- 8,712

Ролік з дрыфтам на "Мэрсэдэсе" знайшлі ў Сеціве.
«Інтэрнэт-выведка» менскай ДАІ знайшла ў сеціве відэа, на якім белы «Мэрсэдэс» дрыфтуе на скрыжаванні праспекта Пераможцаў і вуліцы Ратамскай, піша «Наша ніва».
.
Аўтамабіль некалькі разоў пайшоў у кіраваны занос і развярнуўся на 360 градусаў. Прычым кіроўца дрыфтаваў у той момант, калі рух на скрыжаванні быў даволі жвавы.
Супрацоўнікі ДАІ адшукалі кіроўцу - ім быў 23-гадовы расеец. Яго пакаралі за стварэнне аварыйнай сітуацыі. Акрамя таго, з мужчынам запісалі відэа, у якім ён заявіў, што шчыра раскайваецца і заклікаў іншых грамадзян не паўтараць такіх манеўраў.