28 красавiка 2025, панядзелак, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі палкоўнік раскрыў няўдачу Пуціна ў вайне

7
Расейскі палкоўнік раскрыў няўдачу Пуціна ў вайне

Названая "сапраўдная" праблема, праз якую не ўдалося захапіць Харкаў.

На трэцім годзе вайны расейская прапаганда надумала ўсё ж заявіць, што так званая “СВА” зазнала няўдачу. Так, расейскі палкоўнік у адстаўцы з дапамогай журналіста змог скласці спіс праблем войска акупантаў.

Як высветлілася, пералічаных пунктаў сабралася шмат, перадае “24 Канал”. Акрамя гэтага, палкоўнік у адстаўцы назваў "сапраўдную" праблему, праз якую краіна-агрэсарка не захапіла Харкаў.

Расейскага палкоўніка ў адстаўцы спыталі на расейскай ТВ, якія праблемы войска Расеі паказала "СВА". Тады ён пачаў пералічваць усе пункты: праблемы з сувяззю, беспілотнікамі, расейскай вайсковай выведкай, транспартам, контрбатарэйнай барацьбой. Успомніў ён таксама і няўдалыя высадкі дэсанта, амуніцыю і артылерыю.

Акрамя гэтага, журналіст і палкоўнік пачалі шукаць праблемы, чаму ж расейскім войскам не ўдалося захапіць Харкаў. Палкоўнік заявіў, што акупанты нават не чыталі баявы статут.

“Маглі б і Харкаў узяць, але спецсілы туды зайшлі, а войскі іх не падтрымалі”, - несуцяшальна сказаў расейскі палкоўнік.

Расейцы думалі, што ўкраінцы будуць іх сустракаць "з кветкамі і песнямі", аднак з сумам дадалі, што гэта не апраўдалася.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках