У Менску сабраўся «паравоз» з удзелам таксі і маршруткі
- 12.07.2024, 15:37
- 4,442

Ёсць пацярпелыя.
Сёння а 12.00 на эстакадзе паміж праспектам Незалежнасці і вуліцай Маскоўскай у Менску адбылася масавая аварыя. Сутыкнуліся чатыры аўтамабілі, у тым ліку таксі і маршрутку. Ёсць пацярпелыя.
- Паводле папярэдняй інфармацыі, на Заходнім мосце з-за невыканання бяспечнай дыстанцыі сутыкнуліся чатыры аўтамабілі: Kia, Volkswagen, Mercedes і маршрутка Mercedes, - распавялі ў ДАІ Менска.
У выніку ДТЗ трое пасажыраў маршруткі былі дастаўленыя ў лякарню.

