30 красавiка 2025, Серада, 20:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фінляндыя паслала магутны сігнал Расеі

6
Фінляндыя паслала магутны сігнал Расеі

Краіна прыняла закон для блакавання мігрантаў, якія ідуць з РФ.

Парламент Фінляндыі ў пятніцу прыняў закон, які дае памежнікам права блакаваць шукальнікаў прытулку, якія перасякаюць мяжу з Расеі, пасля таго, як краіна была вымушаная закрыць сваю мяжу праз наплыў мігрантаў.

Пра гэта, як піша «Еўрапейская праўда», паведамляе фінскі вяшчальнік Yle.

Законапраект быў прыняты 167 галасамі «за», 31 - «супраць» і адзін дэпутат устрымаўся.

Для прыняцця законапраекта неабходная была большасць у дзве траціны галасоў у 200-мясцовым парламенце.

Урад прэм'ер-міністра Петэры Орпа заявіў, што законапраект з'яўляецца жыццёва важным для спынення будучага прытоку мігрантаў - нягледзячы на тое, што закон супярэчыць міжнародным абавязацельствам Фінляндыі ў галіне правоў чалавека.

«Гэта магутны сігнал для Расеі, магутны сігнал для нашых хаўруснікаў, што Фінляндыя клапоціцца аб уласнай бяспецы, мы клапоцімся аб бяспецы межаў ЕЗ», – заявіў Орпа на прэс-канферэнцыі пасля галасавання.

Закон мае часовы характар і будзе дзейнічаць год. Для ўвядзення закона ў дзеянне спатрэбіцца супольная пастанова ўрада і прэзідэнта.

Закон дазволіць фінскім памежнікам разварочваць на мяжы просьбітаў прытулку, які выкарыстоўвае ў сваіх інтарэсах Расея.

З сакавіка ў краіну не прыбыў ніводны новы шукальнік прытулку - Фінляндыя закрыла свае сухаземныя межы з Расеяй у канцы мінулага года.

Фінляндыя абвінаваціла Расею ў тым, што яна ператварае міграцыю ў зброю, заахвочваючы дзясяткі мігрантаў з такіх краін, як Сірыя і Самалі, перасякаць мяжу. Крэмль адмаўляе гэтыя абвінавачанні.

Хельсінкі мяркуюць, што Масква заахвочвае перасячэнне мяжы ў адказ на ўступленне ў NATO Фінляндыі, якая падтрымлівае Украіну.

Фінляндыя таксама ўзмацніла бяспеку закрытай граніцы з Расеяй.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках