28 красавiка 2025, панядзелак, 12:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхара Бабруйска судзілі за «рэзкія выказванні» на адрас Лукашэнкі

13
Жыхара Бабруйска судзілі за «рэзкія выказванні» на адрас Лукашэнкі

Прысуд вынес «суддзя» Андрэй Літвін.

Жыхара Бабруйска прысудзілі да паўтара года калоніі агульнага рэжыму за тое, што ён рэзка выказваўся на адрас Лукашэнкі, паведамляе праваабаронцы.

10 ліпеня над мужчынам, якога клічуць Юры Бандарэнка, прайшоў працэс у судзе Бабруйска і Бабруйскага раёна. Пасля разгляду справы мужчыну прызналі вінаватым паводле ч.1 арт.368 КК РБ (“абраза Лукашэнкі”).

Працэс праходзіў у закрытым рэжыме, але вядома, што ў справе гаворыцца пра тое, як у траўні 2024 года Юры Бандарэнка быў побач з крамай у цэнтры Бабруйска і ў пэўны момант пачаў «рэзка выказвацца» на адрас Лукашэнкі. Гэта пачулі людзі, якія былі навокал. Відаць, адзін з міжвольных слухачоў і паведаміў пра гэта ў міліцыю.

У судзе Юры Бандарэнка прызнаў сваю віну, аднак суддзя Андрэй Літвін усё адно адправіў яго на паўтара гады ў калонію агульнага рэжыму.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках