28 красавiка 2025, панядзелак, 22:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Пуцін стрэліў сабе ў нагу

10
Палітолаг: Пуцін стрэліў сабе ў нагу

Калі пайшоў на збліжэнне з КНДР.

Расейскі дыктатар Пуцін стрэліў сабе ў нагу, калі пайшоў на збліжэнне з КНДР. Такое меркаванне FREEДОМ выказаў палітолаг, эксперт-міжнароднік Максім Несвітайлаў.

На яго думку, заходнія партнёры не пакінулі для сябе тых ліній, якія яны не могуць перасягнуць у дапамозе для Украіны: цяпер усе варыянты разглядаюцца як магчымыя пры пэўных абставінах.

Расейская Федэрацыя ў гэтым плане робіць усё магчымае для таго, каб дасягнуць вынікаў, проста супрацьлеглых пастаўленым мэтам. Тое, што Пуцін пайшоў на збліжэнне з КНДР, - гэта толькі стрэл сабе ў нагу. Таму што калі Расею дзесьці яшчэ і ўспрымалі як цывілізацыйна блізкую дзяржаву, што можна потым у будучыні будзе супрацоўнічаць, то КНДР успрымаецца як абсалютнае зло, як карыкатурнае нават зло, зло, якое абсалютна не мае нейкіх адценняў.

Тое, што Расейская Федэрацыя ідзе на збліжэнне - гэта характэрны знак. Гэта значыць тое, што яны дагэтуль спрабуюць праводзіць палітыку «сусветнай шпаны» - гэта ўжо так не працуе, бо гэта не выклікае ні шакавальнае неразуменне, страх непрадказальнасці, гэтага ад Расеі цяпер, у прынцыпе, і чакаюць. Але гэта не палохае, гэта толькі раздражняе і злуе, - сказаў палітолаг.

Несвітайлаў таксама падкрэсліў, што расейскі ўдар па дзіцячай лякарні «Ахматдзет» у Кіеве дадаў рашучасці заходнім хаўруснікам Украіны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках