27 красавiка 2025, Нядзеля, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы ўпаў вайсковы самалёт

8
У Польшчы ўпаў вайсковы самалёт

Падчас вучэнняў.

У Польшчы ў аэрапорце Гдыня-Касакова падчас вучэнняў упаў вайсковы самалёт, паведамляе польскае агенцтва PAP.

«Аперацыя па тушэнні пажару ў аэрапорце Гдыня-Касакова скончылася», – паведаміў спікер пажарнай брыгады з Пуцка.

Службы агароджваюць абломкі самалёта. На месца здарэння павінна прыбыць Камісія для расследавання авіякатастроф.

«Да самалёта, які разбіўся падчас рэпетыцыі перад выступам, прыбылі супрацоўнікі пажарнай аховы, абломкі самалёта тушылі супрацьпажарнай пенай», – паведаміў прэс-афіцэр пажарнай брыгады ў Пуцку, старшы капітан Мацей Гуманоўскі.

Аварыя навучальнага самалёта M-346 Bielik адбылася ў пятніцу блізу 13:00 у аэрапорце ў Гдыні-Касакова.

Пілот рыхтаваўся да дэманстрацыйнага палёту, які меўся адбыцца ў суботу на аэрадроме з нагоды 30-годдзя Гдынскай брыгады марской авіяцыі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках