27 красавiка 2025, Нядзеля, 0:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук напаў на сілавікоў з нажом

6
Мянчук напаў на сілавікоў з нажом

Тыя адкрылі агонь.

Блізу чатырох раніцы ў пятніцу, як сцвярджае прэс-служба МУС, некалькі жыхароў мікрараёна Шабаны паведамілі ў 102, што ў іх у двары мужчына паводзіць сябе неадэкватна і пагражае нажом.

Туды прыехаў патруль міліцыі. Сілавікі паведамляюць, што мужчыну заклікалі супакоіцца і кінуць зброю на зямлю, аднак ён не слухаў і пагражаў зарэзаць сябе і навакольных. Потым мужчына кінуўся з нажом на сілавікоў. Тыя зрабілі спачатку папераджальны стрэл у паветра, затым - па нагах нападніка.

Мужчыну надалі першую дапамогу і перадалі медыкам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках