Мінабароны Брытаніі раскрыла шакавальныя лічбы страт расейцаў за два месяцы
10- 12.07.2024, 19:03
- 12,430

Харкаўскі наступ акупантаў захлынуўся.
Расейскае войска страціла параненымі і забітымі больш за 70 тысяч падчас вайны ва Украіне за мінулыя два месяцы, паведамляе міністэрства абароны Вялікай Брытаніі.
«Сярэднія штодзённыя страты Расеі (забітымі і параненымі) ва Украіне цягам траўня і чэрвеня ўзраслі да пікавых значэнняў канфлікту 1262 чалавекі на дзень і 1163 адпаведна. Агулам, Расея, імаверна, страціла (забітымі і параненымі) больш за 70 тысяч чалавек за апошнія два месяцы», - гаворыцца ў паведамленні брытанскага абароннага ведамства ў сацыяльнай сетцы X.
Брытанская выведка мяркуе, што рост баявых страт расейскага войска звязаны з адкрыццём новага фронту ў Харкаўскай вобласці ў пачатку траўня.
«Хоць гэты новы падыход павялічыў ціск на лінію фронту, эфектыўная ўкраінская абарона і адсутнасць расейскай падрыхтоўкі зніжаюць здольнасць Расеі выкарыстоўваць усе тактычныя поспехі, нягледзячы на спробы яшчэ больш расцягнуць лінію фронту», - падкрэслілі ў ведамстве. Выведка мяркуе, што ўзровень расейскіх страт захаваецца на ўзроўні 1 тысяча чалавек за дзень у найбліжэйшыя два месяцы.
Latest Defence Intelligence update on the situation in Ukraine – 12 July 2024.
— Ministry of Defence 🇬🇧 (@DefenceHQ) July 12, 2024
Find out more about Defence Intelligence's use of language: https://t.co/jsKqbblKeQ #StandWithUkraine 🇺🇦 pic.twitter.com/m3J75fL3tP