28 красавiка 2025, панядзелак, 6:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страшная аварыя пад Берасцем: трое дзяцей у рэанімацыі

3
Страшная аварыя пад Берасцем: трое дзяцей у рэанімацыі

Мікрааўтобус уляцеў у грэйдэр.

Паводле інфармацыі Следчага камітэта, сёння ўдзень у Берасцейскім раёне паблізу вёскі Братылава адбылася сур'ёзная аварыя: самаходны грэйдэр сутыкнуўся з мікрааўтобусам, у якім ехалі дзеці. Адзін дарослы і трое дзяцей у рэанімацыі.

У ДАІ Берасцейскай вобласці ўдакладнілі, што ДТЗ адбылося на скрыжаванні.

- Кіроўца грэйдэра рухаўся па аўтадарозе Н-455 і, паводле папярэдняй інфармацыі, на скрыжаванні з аўтадарогай Н-432 не саступіў дарогу аўтамабілю Mercedes. Ад удару мікрааўтобус з'ехаў у левы па ходзе руху кювет і перакуліўся, - распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Паводле інфармацыі ДАІ, толькі адно дзіця перавозілася з выкарыстаннем дзіцячага ўтрымліваючага прыстасавання.

По информации ГАИ, только один ребенок перевозился с использованием детского удерживающего устройства.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках