Беларускі футбол трапіў на ганебнае месца ў клубным рэйтынгу УЕФА
11- 12.07.2024, 20:11
- 5,868

Горшыя справы толькі ў Сан-Марына.
УЕФА абнавіла клубны рэйтынг. На першым месцы рэйтынгу ў сезоне 2024/25 пакуль што Англія, на другім – Італія, а на трэцім – Гішпанія.
Сярод суседзяў вышэй за ўсё паднялася Польшча – 18 месца, далей Украіна – 21 месца. Расея на 22 месцы, за ёй Латвія (38 месца) і Літва (43 месца).
Наша краіна перадапошняя – на 54 месцы. Нашу краіну апярэдзілі Гібралтар і Андора. Горш, чым у Беларусі, справы толькі ў Сан-Марына.