28 красавiка 2025, панядзелак, 2:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NYT: Донары замарозілі грошы, якія павінны былі пайсці на кампанію Байдэна

8
NYT: Донары замарозілі грошы, якія павінны былі пайсці на кампанію Байдэна
ДЖО БАЙДЭН

Яны дамагаюцца, каб прэзідэнт ЗША зняўся з выбараў.

Асобныя буйныя донары Дэмакратычнай партыі ЗША пастанавілі замарозіць свае ахвяраванні памерам блізу 90 мільёнаў даляраў, пакуль Джо Байдэн адмаўляецца здымаць сваю кандыдатуру з прэзідэнцкіх выбараў.

Пра гэта a target="_blank" href=https://www.nytimes.com/>The New York Times расказалі дзве інфармаваныя крыніцы.

Замарожаныя ўнёскі павінны былі быць накіраваныя ў Байдэнавы Future Forward, «камітэт палітычнага дзеяння» (PAC) – гэта вызваленыя ад падаткаабкладання арганізацыі, якія выкарыстоўваюць палітыкі ў ЗША для фінансавання кампаній.

Паводле звестак NYT, некаторыя сярод замарожаных сум з'яўляюцца «васьмізначнымі», гэта значыць перавышаюць дзесяць мільёнаў даляраў.

З пачатку выбарчай кампаніі Future Forward ужо вылучыла 250 мільёнаў даляраў на тэлевізійную і лічбавую рэкламу на карысць Байдэна, таму замарожванне фінансавання з'яўляецца адчувальным ударам па ягонай кампаніі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках